Украінскія хакеры ўзламалі пяць дзяржаўных сайтаў Беларусі
2 месяцы таму
Украінскія хакеры Bandera Hackers заявілі пра ўзлом пяці сайтаў беларускіх дзяржаўных ведамстваў.

Гэта сайты дзяржзакупак goszakupki.by і icetrade.by, сайт нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан’юнктуры цэн ncmps.by, яго цэнтр ca.ncmps.by і партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту export.by.
Цяпер гэтыя пляцоўкі недаступныя, на сайтах дзяржзакупак – апавяшчэнне пра тэхнічныя працы.