Украінцы найбольш любяць беларусаў і палякаў



Украінцы найбольш прыхільна ставяцца да Беларусі і Польшчы, найменш прыхільна – да Расейскай Федэрацыі. Такія вынікі апошняга апытання сацыялагічнай групы “Рэйтынг”.

беларускі

Рэспандэнтам апытання было прапанавана ажно шэсць варыянтаў адказаў: найлепшае стаўленне, добрае стаўленне, нейтральнае, негатыўнае, вельмі негатыўнае і не магу адказаць. Першае месца па прыхільнасці ўкраінцаў падзялілі Беларусь і Польшча, пры тым паказчыкі абсалютна аднолькавыя. 58% украінцаў ставіцца да гэтых краін найлепшым чынам, па 36% выказаліся нейтральна, і толькі па 4% вельмі негатыўна. Еўразвяз карыстаецца прыхільнасцю 50% апытаных украінцаў, 7% ставяцца да яго нейтральна, і толькі 2% вельмі негатыўна. Далей у рэйтынгу прыхільнасцяў ідуць Злучаныя Штаты, Нямеччына, Малдова і Турцыя. Расейская Федэрацыя прадказальна заняла апошняе месца, толькі 19% украінцаў маюць сімпатыі да гэтай краіны, а астатнія 81% падзяліліся на негатыўна і вельмі негатыўна.

Сацыялагічная група “Рэйтынг” – першая ва Украіне незалежная даследчая арганізацыя, якая спецыялізуецца на сацыялагічных апытаннях паводле стандартаў Еўразвяза.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]