Улады хочуць прызнаць бел-чырвона-белы сцяг экстрэмісцкім



Генеральная пракуратура Беларусі анансавала, што рыхтуецца пакет дакументаў аб прызнанні бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім.

Пра гэта перадалі ў эфіры БТ. Патлумачылі ўсё гэта тым, што ў ведамства нібыта «паступіў калектыўны зварот, пад якім падпісаліся больш за сотню грамадзян з просьбай аб прызнанні бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім».

Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца Генпракуратуры Анжаліка Курчак, зараз рыхтуецца адпаведны пакет дакументаў.

Беларускае Радыё Рацыя