Улады Кітая паведамілі, што пік каронавіруса ў краіне мінуў
Колькасць новых выпадкаў захворвання становіцца ўсё менш і менш, адзначыў прадстаўнік Дзяржкамітэта па пытаннях гігіены і аховы здароўя Мі Фэн.
Пік распаўсюджвання каронавіруса новага тыпу ў Кітаі ўжо пройдзены.
Пра гэта ў чацвер заявіў у ходзе брыфінгу прадстаўнік Дзяржаўнага камітэта па пытаннях гігіены і аховы здароўя КНР Мі Фэн.
„Пік распаўсюду каронавіруса новага тыпу ў нашай краіне ўжо пройдзены, лік новых выпадкаў захворвання становіцца ўсё менш і менш”, – адзначыў Мі Фэн.
Фота apnews.com
