Улады ліквідавалі грамадскую арганізацыю «Багна»



Арганізацыя займалася аховай водна-балотных угоддзяў, біяразнастайнасці і прыродных экасістэм. Таксама «Багна» праводзіла экалагічную, адукацыйную, культурную, інфармацыйную дзейнасць. Пра яе ліквідацыю паведаміла «Вясна».

«Багна» распаўсюджвала ідэі ўстойлівага развіцця, абараняючы прыродныя экасістэмы і біялягічныя віды, прасоўваючы права грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяроддзе.

Фота: vetliva.ru