Улады ліквідавалі арганізацыю незалежнага прафсаюза „Нафтана”



25 траўня ў Наваполацку з офіса выселілі нізавую ячэйку Беларускага незалежнага прафсаюзу „Нафтана”. Пра гэта паведамілі праваабаронцы.

Перад гэтым арганізацыю пазбавілі рэгістрацыі. Прадстаўнікі прафсаюза кажуць, што яны планавалі абскарджваць гэтае рашэнне ў судзе, таму пакідаць памяшканне не збіраліся.

Тым часам „Нафтан” працягвае працаваць. Адзін з работнікаў паведаміў, што загрузка магутнасцей зараз мінімальная. Збыт асноўнай наменклатуры ёсць, але вельмі маленькі. Практычна ўсе рэзервуары з сыравінай запоўнены.

Зарплата, асабліва не змяніліся. Праўда зменшыўся памер прэміі і „прыпынілі выплату матэрыяльнай дапамогі да водпуску, а таксама прафсаюзныя выплаты на патрэбы, хоць унёскі прафсаюзныя (гаворка пра праўладны прафсаюз) як і раней утрымліваюць”.

[manual_related_posts]