Улады помсцяць сыну Ларысы Жыгар



Ініцыятарка стварэння сацыяльна-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Матчын рух 328” Ларыса Жыгар агучвае факты пагаршэння  ўмоваў утрымання яе сына, які адбывае тэрмін турэмнага зняволення ў выпраўленчай калоніі №22 “Воўчыя норы”. Высветлілася, што апошнім часам малады чалавек быў пазбаўлены працы фатографа. Акрамя таго, яму не далі магчымасці развітацца з бацькам, які памёр два тыдні таму. На думку Ларысы Жыгар, гэтыя факты – праявы помсты ўладаў за яе дзейнасць у якасці абаронцы правоў асуджаных паводле артыкула 328 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконны абарот наркатычных і псіхатропных рэчываў):

– Мы былі на прыёме ў начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў Рэспублікі Беларусь Дарожка Сяргея Іванавіча. Ён прымаў групу маці па асабістых пытаннях,  таму са сваім асабістым пытаннем, а менавіта – чаму мой сын адхілены ад працы фатографа ў калоніі, я і звярнулася. Сяргей Іванавіч сказаў, што, відаць, трэба шукаць нейкія падводныя камяні. Хоць ведаў, што характарыстыка ў майго сына бездакорная, парушэнняў і спагнанняў – няма…

Сацыяльна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне “Матчын рух 328” стварылі маці незаконна асуджаных за распаўсюд і ўжыванне наркотыкаў маладых людзей больш года таму. Арганізацыя ажыццяўляе шматлікія спробы атрымаць дзяржаўную рэгістрацыю, якія пакуль не маюць поспехаў.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

[manual_related_posts]