Улады закрылі карпункт Еўрарадыё ў Беларусі



Пастанова Савета міністраў на гэты конт апублікаваная на Нацыянальным прававым партале. Карпункт Еўрарадыё быў адкрыты ў Менску ў 2009 годзе.

Летам 2020-га беларускія ўлады заблакавалі доступ да сайту euroradio.fm, пасля чаго рэдакцыя пераехала на люстэрка euroradio.pl.

У кастрычніку 2020 года журналісты Еўрарадыё, разам з іншымі калегамі з замежных СМІ, былі пазбаўлены акрэдытацыі беларускага МЗС.