Улады занепакоіліся „уцечкай мазгоў”



У Беларусі будуць працаваць над прадухіленнем «уцечкі мазгоў», заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка сёння ў «Палаце прадстаўнікоў», прапануючы праграму дзейнасці ўрада, паведамляе БелТА.

«Прадугледжваецца комплекснае карэктаванне заканадаўства аб міграцыі. Значныя намаганні будуць накіраваныя на скарачэнне адтоку насельніцтва, перш за ўсё моладзі, надання знешняй міграцыі зваротнага характару, прадухілення так званай „уцечкі мазгоў”, – сказаў Галоўчанка.

Таксама паведамляецца, што „ўрад будзе працаваць над стымуляваннем прытоку ў краіну высокакваліфікаванай замежнай працоўнай сілы”.

Фота: РИА Новости