Уладзімір Мацкевіч: Людзі не давяраюць апазіцыі



Людзі не давяраюць апазіцыі – кажа філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч. І таму цяжка прагназаваць, ці прывядуць акцыі пратэсту супраць так званага дэкрэта на дармаедства да нейкага станочага выніку.

Нагадаем, беларуская апазіцыя заклікае на агульнанацыянальны “Марш недармаедаў”, які прызначаны на Дзень Канстытуцыі – 15 сакавіка, каб дамагацца адмены ўказа №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага утрыманства».

„Грамадства ўвогуле цяжка разварушыць,” – заўважае Уладзімір Мацкевіч.

– Людзі не давяраюць апазіцыі, не маюць ніякай надзеі на тое, што нейкі ўдзел у акцыі, ці ўвогуле самі акцыі, пратэсты на што-небудзь паўплываюць. Таму наўрад ці хто прыйдзе… Давайце яшчэ на гэта паглядзім з сацыялагічнага пункту гледжання: да салідарнасці схільныя далёка не ўсе катэгорыі насельніцтва. 

Акцыі апазіцыі таксама праводзяцца ў іншых гарадах Беларусі. Таксама за адмену дэкрэта №3 прадстаўнікі розных апазіцыйных структураў збіраюць подпісы.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя