Уладзімір Мацкевіч: Мусім набываць веды для перамен у Беларусі



Філосаф-метадолаг і заснавальнік Агенцтва гуманітарных тэхналогій Уладзімір Мацкевіч лічыць, што трэба выхоўваць беларускае стаўленне да ўсяго, што мы робім. І абавязкова набываць веды для перамен у Беларусі. Сваімі ведамі і вялікім вопытам ён падзяліўся з групай актывістаў пад назвай “Свае Людзі” у Берасці. Ён не толькі расказвае сам, але слухае тых, хто прыйшоў на сустрэчу, каб зразумець настрой людзей у Берасці.

Кажа Уладзімір Мацкевіч:

– Сённяшні рэжым хістаецца з-за таго, што адбываецца ў свеце і ў самой краіне, эканамічнае, сацыяльнае і г.д. Гэта як айсберг, які падточваецца глабальным пацяпленнем і можа кульнуцца ў любы момант. Гэты момант, здаецца, ужо можна прадбачыць. Але як і ў які бок ён кульнецца? Каб ён кульнуўся ў патрэбны нам бок, трэба не толькі мець рэсурсы, але і разуменне.

Уладзімір Мацкевіч такія паездкі здзяйсняе па ўсёй Беларусі. Паводле Мацкевіча, да такіх паездак і сустрэч з людзьмі вымушае агульны стан нашай краіны і нацыі.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя