Уладзімір Мацкевіч: У Беларусі няма ўніверсітэта ў сапраўдным разуменні



У Беларусі няма ўніверсітэту ў сапраўдным разуменні гэтай інстытуцыі, заявіў філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч, выступаючы ў Менску на канферэнцыі, прысвечанай стварэнню нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання, які арганізавала грамадскае аб’яднанне „Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.

Паводле яго слоў, універсітэт з’яўляецца „асаблівай супольнасцю людзей, якія бачаць сваёй місіяй захаванне ведаў, вышэйшага ўзроўню мыслення, адносінаў да сусветных праблем на працягу ўсяго часу, пакуль універсітэт існуе”.

„Для ўніверсітэта адукацыя з’яўляецца толькі часткай яго місіі. У сапраўдным універсітэце нікога нічому не вучаць, там вучацца тыя, хто імкнецца дасягнуць узроўню мыслення, дзейнасці і ведаў людзей — эталонаў, да якіх, як да зорак, могуць цягнуцца студэнты”.