Уладзімір Вялічкін: Адміністрацыйны рэсурс па-ранейшаму дзейнічае



За выкананнем заканадаўства на Берасцейскай-цэнтральнай выбарчай акрузе №2 будзе сачыць берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Ён зарэгістраваны ў якасці незалежнага назіральніка ад Беларускага Хельсінскага камітэту.

Назіральнік распавёў пра асноўныя парушэнні ў працы акруговай камісіі:

– Выбарчым кодэксам іншай працы як пасяджэнне камісіі не прадугледжана, то бок камісія павінна засядаць. Не важна, адзін чалавек, або ўсе трынаццаць. Рашэнні гэтага органа будуць ці то правамоцныя, ці не правамоцныя, калі не будзе кворума. Мы бачым, што камісія мае нейкія рабочым моманты.

Як адзначыў Уладзімір Вялічкін, паколькі незалежныя кандыдаты і кандыдаты ад партый дэмакратычнага кірунку не маюць адміністрацыйнага рэсурсу – то не могуць прадаставіць столькі ж актывістаў на пікеты, або замовіць такія ж плакаты як праўладныя кандыдаты. І такім чынам, умовы ўдзелу кандыдатаў на практыцы з’яўляюцца няроўнымі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]