Уладзімір Вялічкін: Берасцейскіх палітвязняў працягваюць трымаць у інфармацыйнай ізаляцыі
Берасцейскіх палітвязняў працягваюць трымаць у інфармацыйнай ізаляцыі.
Большая частка лістоў да іх не даходзіць. Атрымліваюць карэспандэнцыю часцей выключна ад самых блізкіх людзей, – распавёў праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
– Робяць усё, каб ізаляваць вязняў ад якой заўгодна аб’ектыўнай інфармацыі звонку. Яны намагаюцца іх трымаць у такой ракавіне, каб чулі толькі афіцыйную інфармацыю і мелі пачуццё таго, што іх усе кінулі – бо ніхто не піша лістоў.
Уладзімір Вялічкін дадаў, што важна перадаваць таксама прывітанні да палітвязняў праз іх родных і блізкіх, прыгадваць, што пра іх ніхто не забыўся і чакае як найхучэй на волі.
Беларускае Радыё Рацыя
