Уладзімір Вялічкін: Улада не дазваляе сабе праявіць слабасць



Пакінуць пастанову суда першай інстанцыі без зменаў. Такое рашэнне прыняла абласная судовая інстанцыі ў адносінах да актывіста Аляксандра Марачэўскага. Раней ён быў пакараны штрафам у 40 базавых велічыняў за парушэнне парадку правядзення і арганізацыі масавых мерапрыемстваў.

Берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін звярнуў увагу, што такі вынік быў прадказальным:

Перадусім ёсць такая ўстаноўка, што ўлада заўсёды мае рацыю, то-бок, што бы яны не зрабілі, яны не могуць гэта прызнаць няправільным, таму што гэта будзе праявай слабасці ўлады. Таму яны ніколі не пойдуць на тое, каб апаўдаць шараговага грамадзяніна.

Паводле Уладзіміра Вялічкіна, на дадзены момант у абласны суд таксама рыхтуецца скарга ад яшчэ аднаго актывіста Андрэя Сліжа. Але няма спадзяванняў на справядлівае судовае разбіральніцтва.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце