„Умовы на Акрэсціна — жудасныя”



Цяперашнія ўмовы на Акрэсціна — жудасныя. Так адзначае і мянчук Дзмітры Кубракоў, які правёў там тры дні – з 24 па 26 студзеня:

– ІЧУ, 13-я камера, разлічана на пяць чалавек. Там пяць нар, але гэта проста драўляныя насцілы, абітыя жалезам. Нас вечарам было 13 чалавек. Фізічны гвалт не прымянялі, але ўсё вельмі жорстка. На ўваходзе ў ІЧУ, на парозе чырвона-белы сцяг ляжыць, ногі аб яго, канешне, ніхто не выціраў, але наступіць прыйшлося, бо лятаць людзі не ўмеюць, не пераступіш.

Затрымалі ж Дзмітрыя ў нядзелю – і асудзілі за несанкцыянаваны пікет. Пасля трох сутак на Акрэсціна суддзя Пірожнікава прысудзіла яму 30 базавых велічынь штрафу.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота: ПЦ „Вясна”