Умовы знаходжання ў санаторыі “Вяжуці” варта палепшыць



Санаторый “Вяжуці” (Маладэчанскі раён) пабудаваны 20 гадоў таму для лячэння ў постчарнобыльскай Беларусі хвароб, звязаных з апорна-рухальным апаратам і сістэмай кровазвароту. Варта адзначыць, што ў ім створаны ўсе ўмовы для адпачынку людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У наяўнасці спецыяльна абсталяваныя нумары, пандусы, ліфт. Санаторый уваходзіць у сістэму Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Але ўражанні ад санаторыя для многіх не самыя лепшыя, кажуць людзі:

– Сюды не ступіць больш мая нага. Таму што такога стаўлення я яшчэ не бачыла. Ні ежы нармальнай, ні лячэння нармальнага. Што гэта за лячэнне – 5-7 працэдур. І што ўрача не папросіш – нельга. Бытавыя ўмовы наогул кепскія. Пакойчык цесны на дваіх.

– Такое ўражанне, што я ляжу ў бальніцы, а не ў санаторыі.

Паводле наведвальнікаў санаторыя, навакольныя віды цудоўныя. Хваёвы лес, рака, сажалка. Але імі можна толькі любавацца. А пры адсутнасці басейна хацелася б купацца.

У захапленні ад санаторыя адзінокія бабулькі, якім за 80. Але пажадана, каб патрэбны санаторый падабаўся ўсім. Зважаючы на нетанныя пуцеўкі, хто лечыцца за поўны кошт.

Цалкам матэрыял:

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя