Універсітэт залатога ўзросту працуе ў Кобрыні
Два гады таму ў Кобрыні быў створаны “Універсітэт залатога ўзросту”, які сабраў ужо каля 80-ці чалавек пенсійнага веку і прапанаваў ім шмат цікавых праграм. Працуюць розныя секцыі, дзе пенсіянеры могуць не толькі павысіць свой інтэлектуальны ўзровень, але і навучыцца чамусьці новаму.
«Магчымасць супольна праводзіць святы, разам бавіць свой вольны час, займацца цікавай і патрэбнай справай робіць універсітэт усё больш папулярным»,— кажа стваральніца ўніверсітэту Ала Сапежынская:
— Секцыі пашыраюцца, людзі ідуць, прыводзяць сяброў, прыводзяць знаёмых. Ужо ёсць вынік: Ірына Эдуардаўна — кіраўнік гістарычнай секцыі, і ўсе сябры гэтай секцыі, сабралі свае матэрыялы і зрабілі цікавую кнігу. Мы правялі сур’ёзную канферэнцыю. Ну і карысць ад нас ёсць: мы праводзілі акцыі, пасадзілі 12 тысяч саджанцаў і ўжо расце наш лес.
Паводле, наведвальнікаў ўніверсітэту Юзэфы Алейнік і Людмілы Заяц, сапраўды людзям залатога ўзросту – універсітэт дапамагае не толькі захаваць сябе як асобу, але і працягнуць свой век.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя