Уніяты адзначылі Дзень Усіх Беларускіх Святых



Адразу ў трох мясцінах – Гародні, Адамавічах і форце №2, што ў Навумавічах, – гарадзенскія грэка-каталікі малітоўна ўзгадалі святых беларускага народа, якія неслі асвету, культуру, праяўлялі самаахвярнасць  за вялікі перыяд хрысціянскай гісторыі.

 

Айцец Андрэй Крот кажа, чаму сярод першых святых беларускага народа няма мажнаўладцаў.

Нашы святыя неслі святасць, хрысціянства да нас праз сваё пабожнае жыццё і асвету. І гэта для нас, беларусаў, сёння надзвычай важна. Мы павінны жыць па прыкладзе гэтых святых і тыя першыя крокі святасці ў нашым народзе Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага памятаць, з чаго пачыналася наша святасць: з уласнага хрысціянскага жыцця і асветы.

На завяршэнне Дня Усіх Беларускіх Святых сярод гарадзенскіх грэка-каталікоў традыцыйна праводзіцца малітоўнае спатканне ля форта №2, што ля вёсцы Навумавічы. Там у час Другой сусветнай вайны нямецкія карнікі расстралялі мноства мірных жыхароў Гародні і ваколіцаў. Сярод загінулых іх аднаверніца, бласлаўлёная Мар’яна Бярнацкая. Кажа ўдзельнік малітвы Валер.

– Гэта жанчына, якая была грэка-каталічкай, загінула ў час вайны. Яна загінула за сваю сям’ю, за цяжарную нявестку. Таму яна прылічана да блаславёных. І гэтае ўшанаванне – знак павагі да яе ўчынку і яе жыцця.

На месцы расстрэлу цяпер усталяваны знакі памяці: мармуровы крыж і табліца з пералікам усіх загінулых.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня