Унутраныя войскі не будуць ваяваць ва Украіне?



Журналіст Zerkalo.io задаў пытанні намесніку камандуючага ўнутранымі войскамі Беларусі палкоўніку Хазалбеку Атабекаву.

На пытанні «Што адбываецца? Чаму на межы адпраўляюць салдат тэрміновай службы? Што рабіць, калі Пуцін вырашыць захапіць Беларусь?» намеснік камандуючага не стаў адказваць і параіў захоўваць спакой.

«Памежнікі выконваюць свае задачы, унутраныя войскі свае задачы, Мінабароны свае задачы. Захоўвайце спакой», — сказаў Атабекаў. На ўдакладнялнае пытанне: «Гэта значыць, нашы салдаты не будуць ваяваць ва Украіне?», Атабекаў запэўніў, што гэтага не будзе. Пры гэтым журналістам прыходзяць паведамленні аб тым, што вайскоўцаў адпраўляюць на мяжу — як тэрміновай службы, так і кантрактнікаў.

На гарачай лініі Міністэрства абароны не здымалі слухаўку.

[manual_related_posts]