Упершыню ўручаны прэміі імя Мітрапаліта Філарэта



У Гарадзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі ўпершыню адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання прэміямі імя Мітрапаліта Філарэта, першага Экзарха ўсяе Беларусі.

Прэміямі ўзнагароджваліся настаўнікі Гарадзеншчыны за “высокі ровень арганізацыі духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі”, а таксама “за заслугі, грамадзянскую адказнасць, якая была праяўлена пры выкананні прафесійнага абавязку ў эпідэміялагічных умовах, звязаных з пандэміяй каронавіруса”. Гэтыя прэміі зацверджаны Гарадзенскай, Лідскай і Наваградскай епархіямі, Гарадзенскім абласным інстытутам развіцця адукацыі пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гарадзенскага аблвыканкама.

Прэміі атрымалі 19 педагогаў Гарадзеншчыны. Сярод якіх – Ала Іадкоўская (Скідзель), Алена Ермашкевіч (Гародня), Дзмітрый Трафімаў, Сяргей Кісялёў (Гародня), Ірына Дзегцярова, Тэрэса Бялячыц, Генадзь Шышкін (Шчучын), Наталля Гацэвіч (Масты), Людміла Захарэвіч (Смаргонь), Наталля Анашкевіч (Ліда), Ірына Радзецкая (Слонім) і іншыя педагогі.  

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Гарадзенскай епархіі