Урачыстасці на знак 80-й гадавіны пачатку ІІ Сусветнай вайны ў Польшчы



У Польшчы праходзяць ўрачыстасці ў гонар 80-годдзя пачатку ІІ Сусветнай вайны. Як паведаміў пасол Нямеччыны ў Польшчы Рольф Нікель, сёння ўсе нямецкія дыпламатычныя штабы і пляцоўкі прыспусцілі сцягі да паловы сцягштоку. Гэта зроблена на знак смутку і болю. Дыпламат у сваім Твітэры апублікаваў здымкі пасольства Нямеччыны ў Варшаве, а таксама генеральных консульстваў ва Ўроцлаве, Аполю, Кракаве і Гданьску. Нікель падкрэсліў, што немцы адчуваюць віну за злачынныя дзеянні сваіх суайчыннікаў-папярэднікаў і таму схіляюць галовы на памяць аб мільёнах ахвяр, у тым ліку сярод грамадзян Польшчы.

***

Апоўдні ў Варшаве на Плошчы Пілсудскага пачаліся асноўныя імпрэзы на знак 80-й гадавіны пачатку ІІ Сусветнай вайны. У польскую сталіцу прыбылі дэлегацыі 40 краін, сярод іх прэзідэнты, прэм’ер-міністры, кіраўнікі парламентаў, міністры замежных спраў, абароны і іншыя чыноўнікі высокага рангу. Зараз у Варшаве знаходзяцца таксама ветэраны і сведкі вайны. А напярэдадні цырымоніі ў Канцылярыі прэзідэнта Польшчы адбылася сустрэча прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель. Нямецкі канцлер таксама прыбыла ў Варшаву для ўдзелу ў памятных мерапрыемствах.

 

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда

Франк-Вальтэр Штайнмаер

Майк Пенс прамаўляе ў Варшаве

 Салют гарматы на Пляцы Пілсудскага

Анджэй Дуда б’е ў звон „Памяць і памяць”

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: fakty.interia.pl