Урад разгледзеў, але не падтрымаў



31 снежня беларусы будуць працаваць. Прапанову зрабіць гэты дзень выходным ва ўрадзе разгледзелі, але не падтрымалі.

Пра гэта распавёў перад першым пасяджэннем новага парламента прэм’ер Сяргей Румас, піша Tut.by. На зімовыя святы беларусы будуць адпачываць  25 снежня, 1 студзеня, 2 студзеня (з адпрацоўкай у суботу 4 студзеня), 6 студзеня (з адпрацоўкай у суботу 11 студзеня) і 7 студзеня.

Раней у інтэрнэце зʼявілася петыцыя зрабіць выходным апошні дзень года (яе падпісалі больш за 15,7 тысячы чалавек).