Урад ухваліў тры праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі



Урад ухваліў два праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі з боку Польшчы, адзін — Латвіі. Адпаведнае рашэнне зацверджанае пастановай Саўміна ад 27 лютага № 129, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

За рэалізацыю праекта „Аднаўленне агульнай культурнай спадчыны як асновы для развіцця трансмежавага супрацоўніцтва моладзі і творчых калектываў Польшчы і Беларусі” будзе адказваць Берасцейскі аблвыканкам.

Менскі аблвыканкам будзе задзейнічаны ў праекце „Выкарыстанне запісу для ўліку назірання — трансмежавае супрацоўніцтва рэгіянальных бальніц у Седльцэ і Менску для аховы здароўя маці і дзіцяці”.

Дзяржаўны мытны камітэт вызначаны адказным за рэалізацыю праекта „Паляпшэнне інфраструктуры памежнага пераходу „Патэрніекі „(Латвійская Рэспубліка) і „Грыгараўшчына” (Рэспубліка Беларусь)”.

belapan.by