Урад зацвердзіў графік пераносу працоўных дзён у 2020 годзе



Савет міністраў зацвердзіў графік пераносу працоўных дзён у Беларусі ў 2020 годзе. Адпаведнае рашэнне замацаванае пастановай ад 9 кастрычнiка 2019 года № 688, паведамляе прэс-служба ўрада.

Згодна з дакументам, працоўныя дні ў 2020 годзе пераносяцца: з чацвярга 2 студзеня на суботу 4 студзеня; з панядзелка 6 студзеня на суботу 11 студзеня; з панядзелка 27 красавіка на суботу 4 красавіка.

Арганізацыям дадзенае права з улікам спецыфікі вытворчасці (працы) ажыццяўляць перанос працоўных дзён у іншым парадку адпаведна заканадаўству.