Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека – у падарунак
Атрымаць кнігі на тэму правоў чалавека прапануюць у Берасці. Яны даступныя ў рэгіянальным офісе праваабарончага цэнтру „Вясна”.
Падарунак для берасцейцаў бясплатны і прымеркаваны да 10 снежня, — распавяла валанцёр спадарыня Ганна:
– 10 снежня адзначаўся міжнародны Дзень правоў чалавека. З гэтай нагоды берасцейская “Вясна” прапануе ўсім жадаючым бясплатна экзэмпляр Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Гэтая кніга пра базавыя правы кожнага і кожнай. Забраць яе можна ў берасцейскай “Вясне” па буднях. Ведай і абараняй свае правы.
Таксама берасцейскі праваабарончы цэнтр „Вясна” ўзамен заклікае прыносіць кнігі, што будуць перадавацца ў СІЗА ў якасці гуманітарнай дапамогі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
