Ушанавалі памяць паўстанцаў



Актывісты з Воршы ў тым ліку і валанцёры кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” у дзень расстрэлу паўстанца Ігната Будзіловіча наведалі вёску Пагосцішча Лёзненскага раёну.

Ушанавалі памяць паўстанцаў.

Актывісты на фоне поля, на якім адбыўся апошні бой паўстанцаў пад кіраўніцтвам Ігната Будзіловіча. 

Помнікі ў гонар паўстанцаў Ігната Будзіловіча.  

Пагаварылі пра гісторыю смяротнага пакарання ў Беларусі, бо менавіта пасля паўстання 1863 года цела пакаранага смерцю перасталі выдаваць для пахавання сваякам.

Магіла Ігната Будзіловіча невядомая, вядома толькі, што расстралялі яго ў Аршанскай турме на тэрыторыі былога Езуіцкага калегіўма, расстралялі, бо ён быў афіцэрам.

Ігнату Будзіловічу, кіраўніку аршанскага атраду паўстанцаў, было 22 гады.

Беларускае Радыё Рацыя