Усім на датэрміновае галасаванне!



Такі загад прагучаў у Бярозе для кіраўнікоў арганізацый і ўстаноў. Сабраных на тэрміновую сустрэчу 21 лютага папярэдзілі: калі не прагаласуюць 22-га, то 23-га могуць не выходзіць на працу. А яшчэ было выказана пажаданне: прыйсці прагаласаваць не толькі самім, добра з пэўнай колькасцю работнікаў.

Такім чынам дасягаюцца ўжо добрых гадоў 27 прадыктаваныя зверху патрэбныя лічбы датэрмінова прагаласаваўшых. Ні для каго не сакрэт, што найлепш падтасаваць лічбы менавіта датэрміновага галасавання. Калі скрынкі тыдзень нібы ахоўваюць памагатыя рэжыма ў пагонах.

Як стала вядома з паведамлення Цэнтральнай выбарчай камісіі, па Берасцейскай вобласці прагаласавала 6.26% выбаршчыкаў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]