Усталяванне скульптуры “Бюракрат і чалавек” адкладзена
Год таму
Берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк атрымаў адказ мясцовых уладаў адносна ўсталявання скульптурнай кампазіцыі „Бюракрат і чалавек”.
Напрыканцы чэрвеня ён падаў заяўку на ўзгадненне размяшчэння дадзенага арт-аб’екту на вуліцы Гогаля ў Берасці:
– Улады адказалі, што немэтазгодна па прычыне, што вуліца Гогаля перапоўненая такімі скульптурамі. Практычна адмаўляюць у размяшчэнні. У Берасці ёсць іншыя мясціны, якія, я спадзяюся, годна прытуляць гэтую скульптуру. Мы пададзім прапанову ўсталявання на іншым месцы.
Сама ідэя ўсталявання падобнага арт-аб’екту з’явілся яшчэ год таму на хвалі барацьбы мясцовых актывістаў з чыноўнікамі.
Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя.
Фота b-g.by