Уступіла ў сілу пастанова пра сацыяльна небяспечныя сем’і



З 1 лютага ўступіла ў сілу новая пастанова Савета Міністраў адносна дзяцей, становішча якіх вызначылі як сацыяльна небяспечнае.

Сацыяльна небяспечныя сем’і будуць стаяць на ўліку і кантралявацца не толькі работнікамі адукацыі і міліцыі, але і медыкамі. Калі бацкі не забяспечваюць жыццёвыя патрэбы дзіцяці, не сочаць за ім і вядуць асацыяльны лад жыцця.

Жыхары Бярозы па-рознаму ставяцца да пастановы:

– Няхай бацькі думаюць, пакуль нараджаць, змогуць яны іх забяспечыць, не змогуць.

– Калі ты алкаголік, не ўсведамляеш, думайце, каб не атрымаліся дзеці. Няма чаго лішніх дзяцей нараджаць, калі дзяржава не дапамагае.

– Лепш спачатку паказаць прыкладам дабраты, дпамогі, чым адразу пакараць.

– Няхай спачатку ўмовы створаць, а пасля крытэры пішуць.

Паводле сябра праваабарончага цэнтра “Вясна”Сяржука Русецкага, пастанова мае як плюсы, так і мінусы. З аднаго боку – гэта клопат пра дзяцей, а з другога – гэта можа быць пугай для актыўных грамадзян. Як гэта было з Ларысай Шчыраковай ці Ірынай Халіп. Сацыяльныя ўмовы пагаршаюцца год ад году. Таму будзе ўсё цяжэй не патрапіць пад вызначаныя крэтэры.

Па дадзеных Міністэрства адукацыі, на 1 студзеня каля 24 тысяч дзяцей знаходзяцца ў сацыяльна небяспечных умовах.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота zara.by