Усё больш грамадзян, якія захварэлі каронавірусам пасля вакцынацыі



Штодня ў сацыяльных сетках большае гісторый ад грамадзян, што пасля вакцынацыі яны захварэлі на COVID-19. Медыкі не абвяргаюць такія факты, бо ў бальніцы і нават у рэанімацыі трапляюць вакцыянаваныя пацыенты. Але гэта адзінкі, як пераважна з комплексам хранічных захворванняў і яны пераадольваюць вірус.

Па словах лекара Дзмітрыя Паўлава 90% ложка-месцаў усё ж займаюць асобы, якія не прышчапіліся:

„Прычыны, па якіх не прышчапляюцца самыя розныя: хто гаворыць не паспеў, хоць прышчэпачная кампанія ідзе ўжо больш за год, хто вось-вось збіраўся. Меркаванне народа да прышчэпкі нажаль застаецца зблытанае. Няма даверу, але па паказчыках асноўны кантынгент у нас – непрышчэпленыя людзі”.

Суразмоўца дадае, што прышчэпка – гэта не лекі супраць COVID-19 і не 100% гарантыя, але гэта бар’ер для віруса, які не дае ўскладненняў хваробы і цяжкіх наступстваў.

Беларускае Радыё Рацыя