Уводзяцца абмежаванні на продаж лекаў



Беларусы за 10 дзён скупілі запас парацэтамолу на 14 месяцаў. Пра гэта стала вядома на брыфінгу Міністэрства аховы здароўя. У сувязі з гэтым уводзяцца абмежаванні на выдачу на рукі асобных безрэцэптурных лекавых сродкаў.

– Звычайна мы такую колькасць прадавалі больш чым за год. Таму намі былі прынятыя наступныя меры. Мы абмежавалі аднаразовую выдачу на рукі таблетак парацэтамолу колькасцю 40 штук. Мы абмежавалі двума ўпакоўкамі выдачу такіх прэпаратаў, як асельтамівір. Мы абмежавалі выдачу масак не больш за 10 штук у адны рукі.

Абмежаванні Міністэрства аховы здароўя працягнуцца да 1 ліпеня 2020 года.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ua-times.com