Уязныя знакі на Зэльвеншчыне рэканструявалі па-расейску
Нядаўна на Зэльвеншчыне рэканструявалі тры дарожныя ўязныя знакі. Рэканстукцыя адбылася вельмі хутка. І на двух новых уязных знаках з’явіўся герб Зэльвы.
А сам тэкст на ўсіх знаках напісаны толькі па-расейску: “Зельвенский район”. Пра гэта найперш паклапаціліся работнікі ідэалагічнага аддзелу Зэльвенскага райвыканкама. І гэта бачна, бо для іх у Зэльве роднай мовы не існуе.
Беларускае Радыё Рацыя, Зэльвенскі раён
Фота zelwa.by
