Ужыванне сілы не можа знішчыць незадаволенасці ў грамадстве



Ужыванне сілы збівае хвалю пратэсту, але не можа знішчыць незадаволенасці ў грамадстве, – кажа сябра “Руху “За Свабоду” з Пінска, праваабаронца Алесь Рамановіч.

Грамадскі дзеяч адзначае, што бачыў у Пінскім ГАУСе людзей, якія не спужаліся затрымання і ўспрымалі ўсё без гістэрыкі:

– Гэтым усё не скончыцца, я думаю, што пратэст усё ж такі можа неяк аднавіцца. Неяк, можа, і прытушылі яго, канешне, не могуць не паўплываць вось гэтыя пасадкі, шматлікія ўжо прайшлі праз гэта. Я не бачыў, каб людзі неяк там зламаліся, ці што там. Нават калі рукі заламывалі, прымушалі дзве гадзіны ляжаць на падлозе. Тварам у падлогу, рукі за спінай. Нават калі рукой паварухнеш, то пачынаюць адразу абражаць, рукі за спіну.

Алесь Рамановіч не выключае таго, што пратэст стане зацяжным і можа праяўляцца ў розных формах, а не толькі ў выхадзе на вуліцу. Як напрыклад, забастоўкі ці ігнараванне пэўных рашэнняў улады.

Беларускае Радыё Рацыя