Узмацненне ціску на Паліну Шарэнду-Панасюк – вынік яе актыўнай грамадзянскай пазіцыі



Узмацненне ціску на берасцейскую актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк – вынік яе актыўнай грамадзянскай пазіцыі і ўдзел у папярэдніх выбарчых кампаніях, дзе яна адкрыта і галосна казала пра неабходнасць змены ўлады.

У гэтым перакананы берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

 Зараз жыхарка Берасця знаходзіцца ў СІЗА №7 і чарговы раз змешчаная ў карцар, – адзначыў эксперт у галіне права:

– У нас у краіне ёсць шэраг актывістаў і палітыкаў, якія сапраўды карыстаюцца папулярнасцю ў грамадстве. Менавіта таму ўлады так пільна да іх ставяцца, прадузята, і намагаюцца іх ізаляваць ад грамадства. Гэтыя актывісты маюць вельмі вялікі ўплыў, людзі за імі ідуць, гэта лідары.

На дадзены момант Паліне Шарэндзе-Панасюк выстаўлена абвінавачванне – абраза прэзідэнта і абраза прадстаўніка ўлады ды гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да міліцыянта.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце