„Узмацняюцца ганенні на людзей з антываеннай пазіцыяй”
“Па меры таго, як зацягваецца вайна ва Украіне – узмацняюцца ганенні на людзей з антываеннай пазіцыяй”, – гаворыць старшыня Пінскай арганізацыі сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Вераніка Іванова. Грамадзянам нават не пакідаюць права сумнявацца ў правільнасці дзеянняў Крамля ва Украіне.

Грамадская дзяячка адзначае, што прынамсі яна напачатку агрэсіі мела іншыя чаканні:
– Чакалася, што ёсць пэўнае разуменне ў нашых праваахоўных органаў, і яны павінны разумець, што ўцягванне нас у ваенны канфлікт з’яўляецца вялікай небяспекай. І таму чакалася, асабліва ў святле таго, што было сказана з высокіх трыбунаў, што нельга караць людзей за антываенную рыторыку, то чакалася, што сапраўды будзе паслабленне. Але насамарэч рэпрэсіі нават узмацніліся.
Суразмоўца дадае, што ўсё гэта толькі ўзмацняе ў грамадстве і без таго вялікую напружанасць з-за вайны ва Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]