Ва Украіне абстраляныя амаль усе буйныя гарады і сталіца



А 5 раніцы Расея напала на Украіну. Былі абстраляныя амаль усе буйныя гарады і сталіца Кіеў. Многія людзі прачнуліся ад гукаў сірэнаў.

Фота: pravda.com.ua 

Раман Валошын, дзяржаўны службоўца ў сферы асветы, пракаментаваў сітуацыю:  

– У нас няма, напэўна, ніякай вобласці зараз, дзе б  не чулі людзі выбухаў, стрэлаў, нават уключаючы Луцк, Львоў, які знаходзіцца менш як за сотню кіламетраў ад Польшчы. Думаю, што ўсё відавочна, што пасля таго, як зранку адбылося, расейскія войскі не павернуць назад на Саратаў і Калугу, а ўсё ж такі будуць ісці на Кіеў і працягваць наступ. Не ведаю, наколькі далёка на заходнія рэгіёны, але што  ёсць баі, і яны будуць працягвацца на Усходзе, на поўначы, у цэнтры – гэта факт, і гэта зараз адбываецца. Мая ўласная сталіца таксама была пад абстрэлам.

Таксама спадар Раман паведамляе, што ягоны каментар суб’ектыўны і не датычыцца афіцыйнага органу, які ён прадстаўляе і не мае дачынення да вайсковай сферы. Ён падкрэслівае, што важна чытаць менавіта афіцыйныя крыніцы і не чытаць фэйкавыя, непраўдзівыя навіны.  

Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]