Ва Украіне ўпаў з абрыву аўтобус з турыстамі



Увечары 8 ліпеня ў Цярнопальскай вобласці Украіны ў прорву зваліўся аўтобус, на якім турысты з Івана-Франкоўскай вобласці накіроўваліся да мора, паведамілі мясцовыя СМІ.

Аўтобус Setra з турыстамі, які накіроўваўся да мора ў Адэскую вобласьць, з’ехаў у абрыў і перакуліўся некалькі разоў. Па словах адной з пасажырак, аўтобус знесла з дарогі.

Медыкі, якія прыбылі на месца,  паведамілі, што сярод турыстаў шмат траўмаваных, загінула маладая жанчына – яе вынялі з заціснутага аўтобуса.

Мінімум пяць чалавек былі шпіталізаваны.

Усяго ў салоне знаходзіліся 45 пасажыраў, у тым ліку – дзеці. У кіроўцы былі ўзятыя пробы для праверкі наяўнасці алкаголю ў крыві.

ntktv.ua 

Фота ntktv.ua