Ва Украіне згадваюць салавецкія расстрэлы
Восемдзесят гадоў таму ва ўрочышчы Сандрамах, што ў Карэліі, было расстраляна 1116 чалавек, сярод якіх – 198 дзеячаў украінскай культуры.
Ва Украіне жалобныя мерапрыемствы ў гонар ахвяр палітычных рэпрэсій праводзіцца на дзяржаўным узроўні. У той жа час улады Беларусі свядома ігнаруюць і ўшанаванне памяці закатаваных НКВД, і патрабаванні грамадскасці адкрыць архівы савецкіх спецслужбаў.
Таццяна Шэптыцкая, намеснік дырэктара Нацыянальнага гісторыка-мемарыяльнага запаведніка “Быкаўнянскія магілы” раіць беларускім праваабаронцам, гісторыкам і грамадскім актывістам такую тактыку дзеяў:
— Пакуль не пачнецца масіраваны ціск навукоўцаў, гісторыкаў, грамадскіх актывістаў, сваякоў рэпрэсаваных на ўладу, аніякая улада не захоча нічога мяняць рабіць. Ёй так зручней, камфортней, прасцей. Гэтыя рэчы вельмі цяжка пераадолець і нельга сказаць, што украінцам было лёгка пераадолець гэтыя страхі.
Сярод ахвяр салавецкіх стратаў кастрычніка 1937 года ёсць і каля сотні беларусаў: дзеячы культуры, святары і настаўнікі.
Беларускае Радыё Рацыя
