Ва Украіне знайшлі дакументы аб смерці Яна Баршчэўскага



Ва Украіне знайшлі не толькі надмагільную пліту Яна Баршчэўскага, але і дакументы аб смерці.

У Дзяржаўным архіве Жытомірскай вобласці знайшлі метрычныя дакументы аб смерці беларуска-польскага пісьменніка Яна Баршчэўскага ў мястэчку Чуднаў, дзе ён жыў апошнія гады свайго жыцця. Да гэтага дакладная даты жыцця пісьменніка былі невядомыя.

У гэтых дакументах адзначаецца, што «дваранін Іаан Баршчэўскі» памёр ад сухотаў 28 лютага 1851 году ва ўзросце 54 гадоў. Ён быў парафіянінам Чуднаўскага рыма-каталіцкага касцёла і, паколькі не меў сваёй сям’і, быў пахаваны вікарыем гэтага храма на чуднаўскіх парафіяльных публічных могілках.

Гэтыя звесткі супярэчаць інфармацыі, змешчанай на знойдзеным сёлета ягоным надмагіллі, – на ім па-польску пазначана, што Ян Баршчэўскі жыў 70 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя