Ва ўсіх літоўскіх пунктах пропуску на мяжы здарыўся праграмны збой
Год таму
Ва ўсіх літоўскіх пунктах пропуску на мяжы здарыўся збой праграмнага забеспячэння, паведамляе Дзяржпагранкамітэт Беларусі.
Паводле інфармацыі, якая паступіла ад сумежнага боку, у пунктах пропуску „Мядзінінкай” („Каменны Лог”), „Лаварышкес” („Катлоўка”), „Шальчынінкай” („Беняконі”), „Райгардас” („Прывалка”) з-за збою ў праграмным забеспячэнні папярэдне да 17 жніўня мытнае афармленне грузавога транспарту пры руху як на ўезд, так і на выезд у Літву будзе ажыццяўляцца ў ручным рэжыме.
У сувязі з гэтым беларускія пагранічнікі рэкамендуюць грамадзянам і перавозчыкам, якія плануюць паездкі ў Літву, улічваць гэтую інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху.