Вадохрышча на Шчары



У Дзень памяці святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра , які адзначаецца штогод 28 ліпеня, на Шчары ў Слоніме праваслаўныя вернікі правялі вадохрышча.

З самай раніцы ў Слонімскім Свята-Троіцкім саборы адбылася набожная літургія. А потым з сабора вернікі пайшлі на бераг Шчары. Там айцец Мікалай Шчаюк прачытаў малітву і для ўсіх жадаючых правёў таінства хрышчэння ў Шчары.

Барыс Баль, Беларуская Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара