Вадохрышча ў Гомелі



У праваслаўных беларусаў – Вадохрышча – свята, звязанае з хрышчэннем Ісуса Хрыста на рацэ Ярдані. У гэты дзень у храмах адбываецца асвячэнне вады. У Гомелі каля рэзервуараў з вадой, усталяваных ля цэркваў, утварыліся цэлыя чэргі.

Рэлігіязнаўца Віктар Адзіночанка адзначае, што асвячоная вада ў хрысціянстве мае знакавы характар.

– Калі чалавек веруючы, то для яго гэта мае нейкі сэнс. Калі чалавек проста прыходзіць на Вадохрышча, набірае тры літры вады і думае, што калі ён пакрапіць сваю кватэру, дзяцей і ўнукаў, то гэта мае нейкі сэнс. На самой справе гэта ніякага сэнсу не мае. Калі чалавек хрысціянін – значыцца гэта хрысціянін. Калі ён думае, што толькі пры дапамозе гэтага абрада нешта яму будзе, гэта называецца магіяй, гэта не сумяшчальна з хрысціянствам.

У народнай культуры лічыцца, што вада, асвячоная на Вадохрышча, мае цудадзейную моц. Яе даюць хворым, апырсківаюць свойскую жывёлу, жытло, садовыя дрэвы і поле. 

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя