Вадзім Мажэйка пра „Індэкс ідэнтычнасці”



„Індэкс ідэнтычнасці”. Пілотны выпуск адпаведнага аналізу прэзентаваў Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў.

З боку ўладаў нацыянальная ідэнтычнасць грунтуецца ў тым ліку ў апазіцыі да польскасці, заўважае аналітык BISS Вадзім Мажэйка:

– Паколькі цяпер для лукашэнкаўскай дзяржавы Польшча разглядаецца безумоўна, як адзін з галоўных ворагаў, то адпаведна такі погляд ідзе не толькі ў сучаснасць, але і ў гісторыю. Фактычна дзяржаўная прапаганда не выступае супраць беларускай незалежнасці, для яе гэта каштоўнасць, але гатовая гэту незалежнасць будаваць, але толькі без Польшчы, без бел-чырвона-белых сцягоў, без агульнанацыянальнага адраджэння.

Рост павагі да бел-чырвона-белага сцяга, цікаўнасці да ўласнае культуры з боку грамадства не да спадобы ўладам. Хаця дзеля ўмацавання незалежнасці такі трэнд наадварот варта падтрымліваць:

– З палітычнага пункту гледжання ўлада ўсяго гэтага баіцца, бо гэты нацыянальны ўздым, акрамя таго, што ён будаўнічы, то ён яшчэ скіраваны супраць канкрэтнай улады Аляксандра Лукашэнкі. З-за гэтага ўлада гатовая душыць не таму, што гэта пярэчыць ейным стратэгічным інтарэсам, а чыста з-за тактычнай логікі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

„Заўсёды, калі нейкі актор ахвяруе стратэгічным дзеля тактычнага, гэта ня надта абачлівыя паводзіны”, – зазначае Вадзім Мажэйка.

Беларускае Радыё Рацыя