Вадзім Мажэйка: Рэпрэсаваць усіх падпісантаў незалежных тэлеграм-каналаў фізічна немагчыма



У тым перакананы аналітык BISS (Беларускага інстытуту стратэгічных даследаваньняў) Вадзім Мажэйка.

„Улады Беларусі дакладна маюць спіс людзей з імёнамі, адрасамі, і нумарамі пашпартоў ўсіх грамадзян, хто падпісваўся за альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты, бо акурат сотні тысяч подпісаў з такімі дадзенымі і здавалі ў ЦВК. Але масавых рэпрэсіяў няма не таму, што ўлады гэтага не хочуць, а проста таму, што няма для такіх масавых рэпрэсіяў механізмаў. Ты не можаш рэпрасаваць большасць насельніцтва, мусіш выбіраць нейкія меншыя групы”.

Па словах аналітыка, людзей караюць не за тое, што яны нешта парушылі, а за іншадумства, таму наяўнасць ці адсутнасць падпіскі на пэўныя тэлеграм-каналы асаблівае ролі не грае.