Вадзім Садоўскі: ад вакцыны ў нас моцных пабочных эфектаў не было



Па апошняй інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, ў Беларусі каля 1 мільёна 300 тысяч чалавек атрымалі першы кампанент супрацькавіднай прышчэпкі, з якіх 748 тысяч жыхароў краіны прайшлі поўны курс вакцынацыі. Для імунізацыі насельніцтва выкарыстоўваюцца два прэпараты – кітайскі “Vero Cell” і расейскі “Спутнік Ві”. Па словах лекара-лабаранта з Пінска Вадзіма Садоўскага, неістотныя ўскладненні пасля прышчпэкі ўсё ж фіксуюцца:

„Ад вакцыны ў нас моцных пабочных эфектаў не было. Хварэлі ў той ці іншай меры: у кагосці была тэмпература, у кагосці захоўвалася слабасць, нешта яшчэ, але ні смяротных зыходаў ні інваліднасці не было. А смяротных зыходаў ад Кавіду і яго наступстваў скажам так – гэта вялікая колькасць людзей”.

Па стане на 16-е ліпеня, ў Беларусі за суткі выяўлена 1 тысяча 276 новых выпадкаў захворвання, памерла 9 чалавек, пад наглядам у медыкаў знаходзіцца звыш 8 тысяч пацыентаў.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя