Вадзім Саранчукоў: Сітуацыя з офісамі складаная



У Партыі БНФ – запазычанасці за аплату арэнды за офіс у Менску і ў рэгіёнах.

Намеснік старшыні партыі БНФ, кіраўнік гарадзенскай абласной аргнізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў прызнае, што партыя працуе ў складаных умовах.

– Сітуацыя на самой справе цяжкая, складаная. Мы на сённяшні дзень сапраўды маем запазычанасць па памяшканнях, якія ў нас ёсць. Мы гэтую запазычанасць прызнаем. Яна сапраўды ёсць. Мы яе ў безумоўным парадку пагасім. Пытанне пра тое, што сапраўды на сённяшні дзень утрымліваць за некалькі тысяч даляраў у месяц офіс у Менску – гэта досыць накладна. У Гародні таксама ёсць пэўныя складанасці. Таму зараз мы займаемся тым, што фактычна знаходзім грошы на пакрыццё запазычанасцяў.

Вадзім Саранчукоў адзначае, што кароткачасовая адсутнасць офіса не адбілася на працы партыі.

– Пра далейшы фармат офісаў будзе дыскусія на Сойме, які адбудзецца ў канцы гэтага месяца – 28 кастрычніка. Ну і безумоўна сітуацыя з офісамі абсалютна ніяк не ўплывае на фармат нашай працы, тыя планы, якія мы перад сабой мелі, – яны працягваюць рэалізоўвацца.

Па словах Вадзіма Саранчукова партыя будзе браць актыўны ўдзел у палітычных кампаніях у Беларусі ў 2019 і 2020-м годзе.

Беларускае Радыё Рацыя

 

[manual_related_posts]