Ваеннаслужачы Пінскага пагранатрада здзейсніў спробу суіцыду



15 студзеня вайсковец Пінскага пагранатрада падчас нясення службы здзейсніў спробу суіцыду з ужываннем агнястрэльнай зброі, гаворыцца ў паведамленні на сайце пагранатрада.

„Радавы, ураджэнец горада Барысава 2002 года нараджэння, з мая 2020 года праходзіць тэрміновую ваенную службу ў органах пагранічнай службы. З лістапада 2020 года служыць на пагранічным посце „Мутвіца”. Знаходзіўся ў нарадзе па праверцы дакументаў на ўезд у памежную паласу. Па службе характарызуецца станоўча”, — адзначаецца ў паведамленні.

На месца здарэння прыбыла хуткая медыцынская дапамога і была выкліканая следча-аператыўная група. Абставіны і прычыны здарэння высвятляюцца.

belapan.by