Ваенную прысягу ў беларускім войску прынялі 3400 навабранцаў



За дзень зарэгістравана 721 афіцыйны выпадак каронавірусу. Колькасць донараў плазмы, хто перахварэў на COVID-19, перавысіла 400 чалавек і пастаянна расце.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння, 14 чэрвеня, у беларускай сталіцы прадставіла наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

– У Менску запусцілі праект «Пакет увагі». Усім, хто апынуўся ў лякарні з COVID-19, а іх родныя – на самаізаляцыі, валанцёры гатовыя прывезці ўсё неабходнае – ваду, сродкі гігіены, вітаміны.

Платныя тэсты на каронавірус пачалі рабіць у сталічным РНПЦ спорту.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю адкрые прамую лінію па захаванні санэпідпатрабаванняў у гандлі і грамадскім харчаванні ва ўмовах COVID-19.

Жыхары горада працягваюць скупляць валюту, амаль не выдаткоўвачы ўжо наяўныя ашчаджэнні.

Ваенную прысягу ў беларускім войску прынялі 3400 навабранцаў. Цырымонію ўпершыню правялі без родных і блізкіх.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: ВаенТВ