Ваенныя аташэ наведалі Слонім



25 ваенных аташэ з Сірыі, Венесуэлы, Швейцарыі, Чэхіі, Нарвегіі і іншых краін наведалі Слонім. Яны пабывалі ў Слонімскай 11-й механізаванай брыгадзе.

Госці пазнаёміліся з адным з лепшых вайсковых злучэнняў Беларусі, сустрэліся з камандаваннем брыгады, наведалі музей “Ваенная форма і атрыбутыка” брыгады, які стварыў і кіруе слонімец Міхась Харчанка, пазнаёміліся з гістарычнымі мясцінамі Слонімшчыны.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара